Государственное учреждение образования "Средняя школа № 6 г. Жодино"

Горячая линия

Телефон "Горячей линии" управления образования 8017 500 42 26

для оперативного реагирования при нарушении в работе попечительских советов.

-----------------------------------

Телефон "Горячей линии" отдела по образованию, спорту и туризму Жодинского исполнительного комитета (801775)70185

-----------------------------------

Телефон "Горячей линии" учреждения образования 73019

Телефон доверия

СЛУЖБА ЭКСТРЕННОЙ ПСИХОЛОГИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ

«ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ»  

8-017-202-04-01 (городской)

8-029-899-04-01 (МТС)

Понимание, сочувствие и поддержка - совсем рядом!

помощь оказывается бесплатно и анонимно

без ограничений возраста, пола, национальности, места жительства, состояния здоровья, сексуальной ориентации

круглосуточно без выходных

ПОМНИТЕ : МЫ С ВАМИ!

Главное управление здравоохранения Минского облисполкома

УЗ «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология»

Конкурсы

Кніга жыве

(Ірына Хілюціч, 2013 г.)

 

Кнігу трымаю ў далоні,

У яе хараства я ў палоне,

Гартаю старонкі павольна,

Дзе думкам і марам прывольна.

 

Вялікі твой шлях, мая кніга,

І ў сонцапёк, і ў адлігу

Сакрэт незвычайны ты маеш,

Людскую душу саграваеш.

 

Ты кожнаму знойдзеш прытулак,

Сапраўдны дасі ў час ратунак,

І ў шчасці, бядзе ці ў роспачы

Агеньчыкам свеціш у ночы ты.

 

Ты здрадніцтва ў лёсе спазнала,

На вогнішчы судным палала,

І, не паддаўшыся катам,

Ты гінула разам з салдатам.

 

Стагодзі прайшлі, як імгненне,

І новае ты пакаленне

Да светлае ведаў крыніцы

Вядзеш праз усе таямніцы.

 

Старонкі гартаю, гартаю,

Чытаю, падчас разважаю,

Згаджаюся з чымсьці, з чым не,

Чытаю, і кніга жыве!

 

 

Спіс аўтараў г. Жодзіна

  1. Абуховіч Яўгенія Міхайлаўна – паэтэса
  2. Астраўлянчык Раіса Уладзіміраўна – паэтэса
  3. Аркуш Алесь – паэт, празаік, крытык
  4. Арлоў Павел – паэт
  5. Асіповіч Надзея – паэтэса
  6. Бахто Максім - паэт
  7. Багамолава Зінаіда - паэтэса
  8. Бронскі Аляксандр - паэт
  9. Будзевіч Галіна – паэтэса
  10. Бародзіч Валянцін Іосіфавіч – паэт
  11. Валенцюкевіч Дзяніс - паэт
  12. Веснікава Тамара – паэтэса
  13. Вяркеенка Святлана Якаўлеўна - паэтэса
  14. Гур’ева Ганна Васільеўна – паэтэса
  15. Гармаза Хрысціна - паэтэса
  16. Ждановіч Сяргей Эдуардавіч – паэт
  17. Жураўскі Віталь Рамуальдавiч – празаік
  18. Ізотава Галіна Сяргееўна – паэт
  19. Кумагерчык Алена Яўгенаўна – паэт
  20. Казюка Анатоль Паўлавіч – паэт
  21. Каляда Кацярына – паэтэса, празаік
  22. Карпік Ганна - паэтэса
  23. Краснова Вольга – паэтэса
  24. Каралёў Алесь Іванавіч - празаік
  25. Крыцук Мікіта - паэт
  26. Масолаў Анатоль - паэт
  27. Мініна Святлана – паэтэса
  28. Мыцько Ігар – паэт
  29. Навумава Лідзія Мікалаеўна – паэтэса
  30. Навіцкая Ніна Міхайлаўна – паэтэса
  31. Попель Аляксандр Сяргеевіч – паэт
  32. Панчанка Іван Трафімавіч – паэт
  33. Савіч Таццяна - паэтэса
  34. Слабашэвіч Ірына – паэтэса
  35. Сінкевіч Святлана Леанідаўна - паэтэса
  36. Спруж Леанід Антонавіч - паэт
  37. Сакалоўскі Грыгорый – паэт
  38. Сіняўскі Іван – празаік
  39. Сімчанка Павел Васільевіч – паэт
  40. Сіўчыкаў Уладзімір – паэт, празаік, драматург
  41. Турончык Аляксандр Аляксандравіч – паэт
  42. Урбановіч Інеса - паэтэса
  43. Хілюціч Ірына Анатольеўна – паэтэса
  44. Цімаховіч Юрый Мікалаевіч - празаік
  45. Яблычкіна Святлана Леанідаўна – паэтэса
  46. Янкава Ала – паэтэса

 

Кароткія звесткі пра аўтараў-землякоў

 

Святлана Сінкевіч

Нарадзілася ў г. Жодзіна. Першы зборнік «С любовью, верой и надеждой» быў надрукаваны ў 1999 годзе. У 2004 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў «Ностальгия», у 2010 «Распахнутая душа». У 2007 годзе Святлана Сінкевіч стала ўдзельніцай клуба “Жывіца”. Яе вершы надрукаваны ў зборніках «Шчабятушкі» (2007), «Дыханне нябёсаў» (2008), «Срэбны блюз» (2009), «Непадкупны подых натхнення» (2012), «Расчыні ў вясну акно» (2013), «Старонкі няспыннага часу».

 

Ігар Мыцько

Нарадзіўся 23.11.1965 в г.Жодзіна. Скончыўшы першы клас СШ №3, далей вучыўся ў іншых школах. У 1983 годзе паступіў на фізічны факультэт БДУ. Па заканчэнні першага курса быў прызваны ва Ўзброеныя Сілы. Потым рабіў на БелАЗе. Пісаў гумарыстычныя творы і сцэнарыі для спектакляў. Скончыў пяты курс фізічнага факультэта БДУ і, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці "Цеплафізіка", з'ехаў у Маскву. Працаваў у інфармацыйным агенцтве "Алгарытм". Пісаў артыкулы на IT-тэмы. На працягу двух гадоў быў галоўным рэдактарам часопіса Трэцяе тысячагоддзе. У 2001 годзе разам са А. В. Жвалеўскім напісаў зборнік гумарыстычных мініяцюр "Кавалачкі". У 2002-2005 г. выйшла трылогія “Поры Гатэр(пародыя на кнігі Джоан Ролінг).

 

Сімчанка Павел Васільевіч

Нарадзіўся 06.04.1980 у г. Жодзіна (Судабоўка). Выхаванец Жодзінскай школы-інтэрната, закончыў гістарычны факультэт з вывучэннем англійскай мовы МДПУ імя М. Танка (1997-2002). Вядомы як аўтар паэмы “Вытокі” (2002), прысвечанай гораду Жодзіна і яго шматвекавой гісторыі. Цяпер жыве ў Германіі.

 

Казюка Анатоль

 Падчас вайны быў дзіцём. Бацька ягоны быў забіты на вайне. Трапіў у танкавыя войскі. Служыў на Данбасе тры гады. Пасля службы прыехаў у Жодзіна. Тут уладкаваўся працаваць на БелАЗе. Напісаў "Каму прывольна працаваць на БелАЗе", «Зорныя плёсы», “Ніва жыцця”, «Зямныя зарніцы».

 

Аркуш Алесь (сапр. Козік Аляксандр Барысавіч)

Паэт, празаік, крытык, выдавец. Пасля заканчэння васьмі класаў  паступіў у Жодзінскі політэхнічны тэхнікум. Скончыў яго, працаваў электрамантажнікам на Беларускім аўтамабільным заводзе. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Тутэйшыя”. Ініцыятар і стваральнік Таварыства вольных літаратараў. Першая публікацыя А. Аркуша з'явілася ў 1987 на старонках часопіса «Маладосць». Першая кніга — «Вяртанне». Яго вершы вызначаюцца абвостраным псіхалагізмам, інтэлектуальнай заглыбленасцю.

 

Іван Іванавіч Сіняўскі

 Нарадзіўся 22 чэрвеня 1919 г. у вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і патомных хлебаробаў. Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце пад час вучобы ў школе. Аўтар рамана "Дарога на Замлынне", кніг аповесцей і апавяданняў "Вернасць", "А вяселля не было". Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў "У навальніцу", "Новая школа", "Піянерскі гальштук", "Дабрадзейка", "Ой, рэчанька, рэчанька", "Марка" і аповесць "На правым флангу".

 

Уладзімір Сіўчыкаў

Празаік, паэт, драматург, выдавец. Нарадзіўся 3 мая 1958 г., у горадзе Жодзіна. Уладзімір Сіўчыкаў з 1982 выступае ў рэспубліканскім друку. Вядомы як перакладчык найперш з грузінскай на беларускую мову. Добра валодае словам і як празаік, адчувае яго каларыт. Адзін з аўтараў зборнікаў прозы «Жнівеньскі праспект», «Тутэйшыя», «Карані». Аўтар кнігі апавяданняў і п'ес «Гульня ў тастамант», кнігі прозы «Лісты да брата». Склаў кнігу прозы маладых аўтараў «Перад маімі вачыма». Пісьменнік — часты госць на жодзінскай зямлі, якую называе сваёй малой радзімай. Тут яго карані, тут жывуць родныя і сябры.

 

Ала Янкава

Нарадзілася ў Жодзіне, вучылася ў СШ №4. У 2011 г. былі выдадзнены яе паэмы “Легенда Несвижского замка” і “Белорусская развилка”. Публікацыя яе вершаў – гэта яшчэ адна яе ступень у творчасці. На суд чытачоў прадстаўлены вершы «Наша неба — нам — мора», «Тридцать лет», «Лето», «Сосна», «Прозрачен воздух», «Странник».

 

Турончык Аляксандр

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Смалявіцкім раёне. Пасля службы ў арміі прыйшоў працаваць на БелАЗ. Друкавацца пачаў у мясцовай прэсе: “Народная газета”, “Аршанская газета”. Выдаў зборнік вершаў “Лірычным радком пра жыццё”.

 

Зінаіда Багамолава

Жодзінская паэтэса. Сёння Зінаіда Яўгенаўна працуе на ААТ «Світанак» інжынерам-тэхнолагам. Вершы піша са школьных гадоў. Сур'ёзна стала займацца паэзіяй са студзеня 2013 года, уступіўшы ў абласны народны клуб паэтаў і кампазітараў «Жывіца». Яе вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «У добра акенца», «Расчыні ў вясну акно», «Праз восеньскі ажур», «Жодзіна паэтычнае».

 

Рыгор Сакалоўскі

Лаўрэатам Мінскай абласной літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» за кнігу вершаў «Мазаіка пачуццяў» стаў член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгор Сакалоўскі. Пра зямное і вечнае, пра сённяшняе і будучае, пра каханне і гонар, а таксама нямала вершаў пра зямлю мінскую і яе людзей. Вось толькі некаторыя загалоўкі вершаў: «Міншчына», «Жодзіна», «Вілейка», «Любань» і іншыя. У кнізе ёсць раздзел «Афаганскае рэха» - гэта вершы пра воінаў, іх подзвігі, пра тую вайну. Аўтар гаворыць, што вершы, якія ўвойдуць у чарговую кнігу паэзіі, будуць аб самым дарагім, аб роднай зямлі, аб каханні, пра двойчы ардэнаносную Міншчыну, яе выдатных людзях. Гэта галоўныя тэмы яго паэтычнай творчасці.

 

Астраўлянчык Раіса Уладзіміраўна

Нарадзілася ў г. Сураж Бранскай вобласці (Расія). Потым пераехала ў Рэспубліку Беларусь у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Закончыла Брасаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум Бранскай вобл. па спецыяльнасці бухгалтар-планавіка. Доўгія гады працавала галоўным бухгалтарам у многіх галінах. Толькі ў 45 гадоў Раіса Уладзіміраўна пачала пісаць «для сябе», вяла дзённікі ў маладосці, затым знішчыла. Спісаныя вершамі і песнямі сшыткі ляжалі для душы, «для сябе» і для вузкага кола чытачоў, у асноўным для родных і блізкіх людзей. У 1996 годзе выйшаў яе зборнік «Маё крэда» для вялікага кола чытачоў.

 

Урбановіч Інэса Анатольеўна

24 лютага 2012 г. ў Жодзіна на сцэне ГДК «Равеснік» прайшоў першы творчы вечар Інэсы Як паэт яна заявіла аб сабе зусім нядаўна, усяго чатыры гады таму напісала першы верш. Па заканчэнні музычнага факультэта УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» пачала сваю самастойную педагагічную дзейнасць, мае дваіх дзяцей, цяпер большую частку вольнага часу прысвячае складанню вершаў, музыкі, сцэнарыяў, а таксама любімай працы (выкладае музычнае мастацтва ў ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна »). У скарбонку яе творчых дасягненняў можна залічыць гімн ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна". Большую частку вершаў Інэса Урбановіч прысвяціла гораду, аўтазаводу і вядомым жодзінцам. У сваіх вершах паэтка разважае пра многія жыццёвыя сітуацыі, задаецца пытаннямі кахання, сям'і, заўважае прыгажосць прыроды.

 

Тамара Веснiкава

Нарадзiлася ў 1941 г. у Вiцебскай вобласцi. Скончыла Гродзенскае культпрасветвучылішча па спецыяльнасці арганізатар-метадыст культурна-масавай работы. У Жодзіне пражывае з 1970 г. Вершы піша з 2000 г. у газетах «Жодзінскія навіны» і «Навіны БелАЗа». Дэбютны верш «Парк ім. 50-годдзя БелАЗ» быў апублікаваны ў газеце «Навіны БелАЗа».

 

Гур'ева Ганна Васільеўна

Нарадзілася 15 верасня 1915 года ў вёсцы Лобаў Калужскай вобласці. Скончыла мясцовую школу, а затым Бітцаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці аграном-насеннявод. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Шмат падарожнічала і вяла дзённік пра падарожжы,  які пасля быў апублікаваны ў газеце «Ленінскі Заклік». У Жодзіне пражывала з 1964 года. Стала пісаць вершы пасля заняткаў па сістэме індыйскіх ёгаў. Друкавалася ў газетах «Беларускі Аўтазаводзец», «Ленінскі Заклік», «Жодзінскія навіны» у якасці нейтральнага карэспандэнта і паэта. Прымала ўдзел у запісах праграм нацыянальнага тэле- і радыёвяшчання. 1991 г. - выхад у свет зборніка «Люстэрка жыцця». Песні на яе вершы выконваў ВІА «Жнівень». Памерла ў 2000 г. у г. Мінску.

 

Каляда Кацярына Пятроўна

Нарадзілася ў г. Жодзіна, студэнтка Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта 3-га курса, спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы». Першы верш напісала ў 6 гадоў, з тых часоў паэзія займае адно з важных месцаў у жыцці. Тэмы вершаў у асноўным філасофскія, аб радзіме і роднай прыродзе, аб пачуццях і любові, разважаннях пра жыццё. У 17 гадоў скончыла Жодзінскую музычную школу па класе гітара. На працягу вучобы актыўна займалася напісаннем музыкі і песень, на сённяшні дзень у рэпертуары каля 20 уласных песень. Песні напісаны на беларускай мове.

 

Краснова Вольга Мікалаеўна

Нарадзілася 2 лістапада 1979 гады ў г. Жодзіна. Скончыла 8-ую школу (тады гэта быў ліцэй). Адразу паступіла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, скончыла вучобу ў 2002 годзе. Затым праходзiла  Інтэрнатуру ў дзіцячай абласной бальніцы. З 2003 па 2011 г. працавала участковым педыятрам ў жодзінскай паліклініцы. Вершы піша са школы. Нідзе не друкавалася.

Крыцук Мікіта Іванавіч

Нарадзіўся 14 верасня 1995 года ў г. Жодзіна. Вучыўся ў сярэдняй школе №6. З’яўляецца ўдзельнікам «Народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”».

 

Кумагерчык Елена Яўгеньеўна

Нарадзілася 16 ліпеня 1960 гады ў в. Трубянок Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1984г. скончыла Мінскі інстытут культуры . У 2002г. скончыла Школу катэхетаў Мінскай епархіі па спецыялізацыі выкладчык асноў Праваслаўнай веры. Прыхаджанка храма св. Архангела Міхаіла г. Жодзіна і выкладчык Закона Божага ў Уваскрэснай школе. З 2002г. - сябра літаратурнай суполкі "Духоўнае слова» пры Беларускім экзархаце. Апублікавана пяць апавяданняў. Кумагерчык А.Е. знайшла сваю нішу сярод творчых людзей г. Жодзіна - піша духоўныя апавяданні. Герояў сваіх апавяданняў яна знаходзіць сярод родных, сяброў і блізкіх, што характэрна для назіральнага чалавека, які тонка адчувае стан душы іншых людзей. Учынкі галоўных герояў апавяданняў "Вясна ў душы», «басаножках», «Молитвенница», «Да першай зоркі», «Хто будзе за нас маліцца?», «Варварына адзінота», «Памяць роду» і інш. Вартыя пераймання і вучаць хрысціянскай маральнасці. Склад яе просты і лаканічны. У сваіх апавяданнях яна спалучае паўсядзённыя клопаты са спасціжэннем духоўных таямніц. І дзеці, і дарослыя знаходзяць у іх для сябе крыніцу дабра, святла і духоўнага адраджэння.

 

Лідзія Мікалаеўна Навумава

Нарадзілася 1 сакавіка 1952 года ў вёсцы Прабач Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Астроўскай сярэдняй школы паступленне і вучоба ў Мінскім прафесійна-тэхнічным каледжы паліграфіі. Праца ў Нясвіжскай друкарні ім. Ф. Скарыны, у друкарні г.п. Крупкі. У 1977 годзе пераезд у горад Жодзіна. Змена прафесіі. Вершы піша са школьных гадоў на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў газетах «Беларускі Аўтазаводзец», «Жодзінскія навіны», "Нясвіжскія навіны" ("Чырвоны сцяг"), "Барысаўскія навіны", "Ленінскім курсам» і ў зборніку «Званы Памяці». Перамагла ў конкурсе на лепшы верш пра горад Нясвіж. Пяць гадоў з'яўлялася кіраўніком літаратурнага аб'яднання «Крыніца» пры клубе «Ветэран» г. Жодзіна.

 

Мініна Святлана

Нарадзілася ў 1974 годзе ў горадзе Жодзіна, вучылася ў сярэдняй школе №3. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка па спецыяльнасці настаўнік рускай мовы і літаратуры. У дадзены момант працуе ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №9 г. Жодзіна". Вершы пачала пісаць яшчэ ў школе, а пасля заканчэння школы пасябравала з гітарай - вершы сталі ператварацца ў песні, якія часцей за ўсё слухаюць сябры-турысты ля вогнішча. У 2010 і 2011 гадах яе песні станавіліся прызёрамі абласнога конкурсу турысцкай і патрыятычнай песні. Жыццёвае крэда: «Пакуль сонца свеціць - я жыву. Пакуль салавей спявае - я люблю ».

 

Арлоў Павел Вітальевіч

Нарадзіўся 23.10.1955г ў, беларус, скончыў Беларускі Політэхнічны Інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік, у дадзены час працуе прадпрымальнікам. Паэзіяй захапляецца з юнацтва, друкаваўся ў перыядычных выданнях. Жыве ў г.Жодзіна.

 

Хілюцiч Ірына Анатольеўна

 

Нарадзілася 4 верасня 1960 г. у в. Туміловiчы. Скончыла Мінскі інстытут культуры. З 1983 працуе ў Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы, дзе па родзе сваёй дзейнасці ўдзельнічае ў рабоце розных літаратурных аб'яднанняў. У 2000 годзе ўваходзіла ў склад аргкамітэта літаратурнай суполкі «Крыніца» пры клубе «Ветэран», з 2001 па 2006 г. - член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь". З 2010 г. - сябра народнага аматарскага калектыву «Натхненне». Лаўрэат мінскага гарадскога конкурсу народнай творчасці «Сузор'е». Друкавалася ў газетах: "Жодзінскія навіны", "Жодзінскія весці", "Навіны БелАЗа", "Барысаўскія навіны", у часопісе "Алеся", сааўтар зборнікаў "Прастора жалейкі", "І гаспода траўня, І мой храм», «На крылах натхнення ».

 

Масолаў Анатоль Іванавіч

Нарадзіўся 18 сакавіка 1930 г. у вёсцы Тарасава Курскай вобласці Іванінскага раёна. Цяпер - горад Курчатаў. Асноўныя гады жыцця пражыў у прыморскім краі. Па прафесіі - педагог. У г. Жодзіна пражывае з 1980 г.

 

Навіцкая Ніна Міхайлаўна

Нарадзілася ў 1950 г. у г. Вільнюсе Літоўскай ССР, з 1956 года жыла ў г. Жодзіна, вучылася ў СШ №3. Скончыла Барысаўскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці медсястра, працавала фельчарам на Жодзінскай аўтабазе №18, у бальніцы, выхавальнікам-медсястрой у дзіцячым садзе №4. Вядомая як аўтар вершаў пра каханне, прыродзе, пра людзей нашага горада. Друкавалася ў газетах «Беларускі аўтазаводзец», «Жодзінскія навіны». На яе вершы напісаная песня «Калинушка» (музыка Э. Шчырага).

 

Вяркеенка Святлана Якаўлеўна

Нарадзілася 17 снежня 1939 годзе ў в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. У 1963 годзе закончыла БДСГА. Пасля заканчэння працавала па спецыяльнасці ў галіне сельскай гаспадаркі. З 1969 да 1994 г.г. працавала ў БелНІЗе, адкуль і пайшла на пенсію. У цяперашні час - пенсіянерка. Любіць паэзію. Шмат чытае. Вершы пісаць пачала ў студэнцкія гады. Друкуецца ў мясцовай прэсе.

 

Ждановіч Сяргей Эдуардавіч

Нарадзіўся ў 1974 г. у г.Балакова Саратаўскай вобласці РСФСР. У Беларусі пражывае з 1978 года. Дзяцінства і юнацтва правёў у г.Капыль Мінскай вобласці, дзе скончыў музычную школу па класе «скрыпка», займаўся суднамадэльным спортам у клубе картынгістаў. Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча . З 1997 г. у Жодзіна працуе кіраўніком «Тэатра песні» у гарадскім Доме культуры. Сяргей Ждановіч - аўтар музыкі і слоў гімна горада Жодзіна (1999). С.Э.Жданович піша песні для эстрадных выканаўцаў Іны Афанасьевай, Сяргея Мінскага, Сяргея Сухамліна, Вольгі Мілай, Дзмітрыя Малікава, Лаймы Вайкуле і іншых папулярных выканаўцаў Расіі, Беларусі і Германіі. Сяргей Ждановіч - лаўрэат міжнароднага фестывалю «На скрыжаваннях Еўропы" (2002), дыпламант тэлеконкурсу «Хіт-момант» (2002). Узнагароджаны памятным знакам «2000-годдзе хрысціянства".

 

Попель Аляксандр Сяргеевіч

Скончыў аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, працаваў на Беларускім аўтазаводзе, радыёжурналіст, ветэран працы завода. Вядомы як аўтар вершаў, баек, казак, былін. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца яго байкі, у якіх аўтар, адгукаючыся на самыя пякучыя праблемы сучаснасці, у вершаванай форме піша летапіс нашага часу. Публікаваўся ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі", "Беларуская байка», «Радзімы сыны», «Асёл на імянінах», у часопісах «Полымя», «Вожык», у газетах «Советская культура», «Савецкая Беларусь», «Сельская газета »,« Знамя юнацтва »,« Беларускі автозаводец »і іншых. Памёр у пачатку студзеня 2013 года.

 

Панчанка Іван Трафімавіч

Іван Трафімавіч Панчанка вядомы як празаік і публіцыст. Нарадзіўся ён 25 мая 1923 года ў вёсцы Тарапаева Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці. У 1965 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў машыністам на льнозаводзе і домабудаўнічым камбінаце, літсупрацоўнікам газеты “Советская Белоруссия” (1953-1955), старшынёй калгасаў імя Кутузава Стаўбцоўскага і “Камсамолец” Юрацішкаўскага (цяпер Іўеўскага) раёнаў. Затым быў карэктарам, загадчыкам аддзела пісем Смалявіцкай раённай газеты “Ленінскі заклік”, карэспандэнтам абласнога радыё, шматтыражкі “Белорусский автозаводец”. З 1965 года зноў загадчык аддзела пісем райгазеты “Мінскі заклік”. Аўтар кніг-нарысаў “Жодзінскія волаты” (1971), “Жодинская хроника” (1977), дакументальныя аповесці “...И вечной будет музыка» (1986), книг прозы «Порванные струны» (1975), «Метут метели зимние» (1980), «Новые знакомые» (1983), «Доброе соседство» (1988), «Тонкая рябина» (1992).

 

Цімаховіч Юрый Мікалаевіч

Цімаховіч Юрый Мікалаевіч нарадзіўся ў 1960 годзе. Працаваў настаўнікам гісторыі ў ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Жодзіна”, напісаў і выдаў шмат кніг гістарычнай тэматыкі. 

Адной з такіх кніг была “Семирамида: королевы, царицы, императрицы”. У кнігу ўвайшлі дзевяць нарысаў, прысвечаных знакамітым жанчынам старажытнасці і сярэднявечча.

Таксама ім была напісана кніга “Сципионы. Знаменитые полководцы Рима”. Кніга прысвечана пяці рымскім палкаводцам з дынастыі Сцыпіёнаў, якія адыгралі важную ролю ў ваеннай гісторыі Старажытнага Рыма.

Яшчэ Юрый Мікалаевіч напісаў вельмі цікавую кнігу «350 великих. Краткое жизнеописание великих правителей и полководцев древности» . Кніга ўяўляе сабой энцыклапедычны даведнік, які ўключае ў сябе трыста пяцьдзясят біяграфічных артыкулаў аб кіраўніках і ваяводах старажытнасці ад першага егіпецкага фараона Міны да апошняга рымскага імператара Рамула Аўгустула.

Ён - аўтар 24 кніг, якія разлічаны на шырокае кола чытачоў як для дарослых, так і для вучняў.

“Персидские цари” з’яўляецца кнігай, якая адкрывае серыю “Правители и полководцы древности”. Яна прысвечана перыяду праўлення персідскіх цароў. Аўтар даступнай мовай расказвае пра заваёўніцкія паходы і буйнейшых бітвах часоў Грэка-персідскіх войн і разам з гэтым пра інтрыгі, барацьбу за царскі трон паміж прадстаўнікамі дынастыі. Захапляльна напісаная, кніга дае магчымасць пранікнуць у тайны старажытнай гісторыі значна глыбей, чым гэта дазваляе школьная праграма.

“Алкивиад – неугомонный авантюрист из Афин” - кніга, у якой вядзецца займальны аповед па гісторыі Старажытнай Грэцыі часоў росквіту. Напісаная простай і даступнай мовай кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Яна прысвечана Алківіяду – знакамітаму палкаводцу і дзяржаўнаму дзеячу Афін другой паловы V стагоддзя да н. э. Сучаснікі параўноўвалі яго жыццё з метэорам, які пранёсся над Эладай, пасля чаго Афінскі марскі саюз спыніў сваё існаванне.

“Античные анекдоты” – захапляльнае выданне, якое можа зацікавіць шырокае кола чытачоў, таму што анекдоты любяць усе. Адны іх складаюць, другія па-майстэрску расказваюць, трэція з задавальненнем слухаюць. Аднак мала каму вядома пра ўзнікненне анекдота як літаратурнага жанра, ды і наогул пра этымалогію і значэнне самога слова. А між іншым, слова анекдот старажытнагрэчаскага паходжання: у даслоўным перакладзе азначае неапублікаваны.

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Конкурсы
Соседние подразделы:
Режим работы
Школа работает в режиме 5 дневной учебной и 6 дневной рабочей недели.В школе сохранена двухсменная система учебных занятий....
Расписание звонков
Факультативные занятия
Объединения по интересам
Питание
Деловой стиль одежды
При организации образовательного процесса во всех типах учреждений общего среднего образования в 2019/2020 учебном году учащиеся I-XI классов придерживаются одежды делового стиля....
Фото
Мероприятия

Выберите язык

BelarusianRussian

Календарь

ПнВтСрЧтПтСбВс

Календарь дат

Праздники Беларуси

Контакты

ЖОДИНСКИЙ ИНТЕРНЕТ ПОРТАЛ ПРОФОРИЕНТАЦИИ

год малой Родины

Гордимся, что научили!

Пройдя тест вместе с ребёнком, обсудите как действовать в различных ситуациях и никогда не оставляйте малыша без присмотра!