Государственное учреждение образования "Средняя школа № 6 г. Жодино"

Горячая линия

Телефон "Горячей линии" управления образования 8017 500 42 26

для оперативного реагирования при нарушении в работе попечительских советов.

-----------------------------------

Телефон "Горячей линии" отдела по образованию, спорту и туризму Жодинского исполнительного комитета (801775)64185

-----------------------------------

Телефон "Горячей линии" учреждения образования 66519

Телефон доверия

СЛУЖБА ЭКСТРЕННОЙ ПСИХОЛОГИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ

«ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ»  

8-017-202-04-01 (городской)

8-029-899-04-01 (МТС)

Понимание, сочувствие и поддержка - совсем рядом!

помощь оказывается бесплатно и анонимно

без ограничений возраста, пола, национальности, места жительства, состояния здоровья, сексуальной ориентации

круглосуточно без выходных

ПОМНИТЕ : МЫ С ВАМИ!

Главное управление здравоохранения Минского облисполкома

УЗ «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология»

Новости

12 кастрычніка 2017 года прайшлі першыя спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях у рамках праекта БДПУ «Беларусіяда» ў Жодзіна (Мінская вобласць).

На цырымоніі адкрыцця ўрачыстыя віншавальныя словы прагучалі ад прадстаўнікоў Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў, супрацоўнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама, прадстаўнікоў БДПУ.

− Усе былі настроены на відовішчнае свята спорту, фальклору, традыцый. Сёлета факультэт фізічнага выхавання БДПУ яскрава і ўдала рэалізаваў на стадыёне «Тарпеда» горада Жодзіна ідэю спалучэння традыцыйнага і сучаснага, спартыўнага і мастацкага, блізкага кожнаму беларусу і вельмі патрыятычнага. Гэта фірменны праект нашага ўніверсітэта «Беларусіяда» сярод вучняў усіх школ і гімназій горада на беразе рэк Пліса і Жодзінка, − распавёў дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.

У свяце ўзялі ўдзел 9 навучальных устаноў Жодзіна, якія прадставілі свае каманды ў складзе 25 спартсменаў – юнакоў і дзяўчат 8 – 10 класаў сярэдніх школ і гімназій горада. Захапляльныя гульнёвыя моманты, эмоцыі, перажыванні, падтрымка некалькі соцен балельшчыкаў – ўсе гэта спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» ў горадзе Жодзіна.

А бойка за прызавыя месцы была вельмі напружанай, эмацыянальнай і яскравай. Чэмпіёнам праекта «Беларусіяда» стала сярэдняя школа № 9 горада Жодзіна, якая заваявала тры залатыя медалі і прадставіла на спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях самую падрыхтаваную дружыну. У агульным заліку другое месца заняла зборная каманды сярэдняй школы № 1 і Жодзінскай жаночай гімназіі, трэцяе месца − каманда гімназіі № 1.  

− Па праўдзе, усё прайшло выдатна! Нават надвор’е парадавала сонечнымі промнямі і цеплынёю паветра. Шчыры дзякуй усім арганізатарам, суддзям, гульцам і балельшчыкам. Зараз можна смела казаць, што «Беларусіяда» прайшла на высокім узроўні, − адзначыў старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Анатоль Віктаравіч Дрыгін.

 



Вернуться в раздел Новости

Выберите язык

BelarusianRussian

-Год качества

Контакты

8(01775) 64468
sch6@zhodino-edu.gov.by

г. Жодино, ул. 8 Марта, д. 14
Открыть контакты

Календарь

ПнВтСрЧтПтСбВс

Интернет портал

Президента Республики Беларусь

-

Детский правовой сайт

Национальный технопарк